У дынамаўскім дэрбі Мінск знішчыў Брэст, "МЛ Віцебск" працягвае перамагаць

28 чэрвеня адбыліся чарговыя матчы 14‑га тура Вышэйшай лігі / "Динамо-Минск"
У Мінску 28 чэрвеня працягнуўся 14-ы тур чэмпіянату Беларусі, "Тарпеда‑БелАЗ" перамагло "Іслач" з лікам 3:1.
Гульня паміж "Віцебскам" і "Нёманам" завяршылася без галоў — 0:0.
Клуб "МЛ Віцебск" працягвае паспяховае выступленне і перамог "Гомель" з лікам 2:0.
У сталіце ў дынамаўскім дэрбі Мінск разграміў Брэст з лікам 5:0. Для мінскага "Дынама" — гэта самая буйная перамога над брэсцкім "Дынама" ў гісторыі. Каманда Скрыпчанкі выйшла на чыстае другое месца ў чэмпіянаце і адстае на 7 балаў перад вочным матчам з "МЛ Віцебск".
29 чэрвеня тур завершыцца двума матчамі:
"Нафтан" - БАТЭ
"Слуцк" - "Арсенал"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.