У ДТЗ у Польшчы з удзелам аўтобуса з Гродна загінулі тры чалавекі
У ДТЗ у Польшчы з удзелам аўтобуса з Гродна загінулі тры чалавекі. Здарэнне адбылося ў нядзелю на аўтадарозе паміж Беластокам і Варшавай. Аўтобус, які ехаў у Лодзь, сутыкнуўся з Hyundai Accent з польскімі нумарамі. Аўтамабіль з нейкай прычыны выехаў на сустрэчную паласу руху.
Як піша газета Gazeta Współczesna, загінулі кіроўца і два пасажыры легкавіка (жыхары Варшавы). Пацярпелі абодва кіроўцы і 8 пасажыраў аўтобуса, аднак пагрозы для іх жыццяў няма. Паліцыя праводзіць расследаванне.
БЕЛТА дадае, што да апошняга моманту кіроўца аўтобуса спрабаваў пазбегнуць сутыкнення. У Польшчу з Гродна быў высланы іншы аўтобус, які даставіў пасажыраў да месца прызначэння.
Фота: wspolczesna.pl