У Добрушы помнік Леніну заменяць на Шамякіна
Восенню ў Добрушы пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Да гэтай падзеі на цэнтральнай плошчы хочуць паставіць помнік Івану Шамякіну — пісьменніку, які нарадзіўся на Добрушчыне. А помнік Леніну закрывае агляд, таму яго прыбяруць з плошчы і "схаваюць" за будынкам райвыканкама.
Па дадзеных аўтараў leninstatues.ru, на пачатак 2021 года ў Беларусі захавалася не менш 400 помнікаў Леніну. Тут можна паглядзець, якія з іх самыя незвычайныя.