У Даніі брызент стаў прычынай катастрофы пасажырскага цягніка (фота, відэа)
У Даніі на мосце праз праліў Вялікі Бельт паміж астравамі Фюн і Зеландыя адбылася чыгуначная катастрофа. Пасажырскі цягнік з Капенгагена, у якім ехаў 131 пасажыр, рэзка затармазіў, пасля чаго сышоў з рэек. Шэсць чалавек загінулі, 16 атрымалі раненні. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", прычынай катастрофы стаў брызент (спачатку паліцыя заявіла пра "невядомы аб'ект") ад грузавога цягніка з півам, які ехаў насустрач і закрануў пасажырскі цягнік. Аварыя адбылася падчас моцнай завірухі.
Фота: Reuters