У Цвярской вобласці Расіі ў аварыі загінулі 13 чалавек

У Цвярской вобласці Расіі ў аварыі загінулі 13 чалавек

Раніцай 5 кастрычніка ў Цвярской вобласці Расіі ў аўтааварыі загінулі 13 чалавек. На аўтадарозе Цвер — Ржэў у Калінінскім раёне каля населенага пункта Някрасава адбылося лабавое сутыкненне аўтобуса і мікрааўтобуса ("ЛіАЗ" і "Ford Transit", маршрутнае таксі). Яшчэ 4 чалавекі атрымалі траўмы, інфармуе ria.ru. Вядома, што на сустрэчнай паласе апынуўся мікрааўтобус.

Сайт tvernews.ru дадае, што на месца здарэння вылятаў верталёт санавіяцыі Мі-8 для эвакуацыі пацярпелых.

У Цвярской вобласці Расіі ў аварыі загінулі 13 чалавек
Фота: МНС Расіі