У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ адарваўся ад мінскага "Дынама" на 8 ачкоў

31 жніўня адбыліся заключныя матчы 18-га тура футбольнага чэмпіянату краіны. Барысаўскі БАТЭ дома абыграў бабруйскую "Белшыну" — 1:0. Адзіны гол забіў Філіп Младзенавіч на 70-й хвіліне.

Такім чынам барысаўцы аднавілі васьміачковы адрыў ад мінскага "Дынама", якое ў гэты ж дзень згуляла ўнічыю з "Мінскам" (1:1).

Становішча камандаў: БАТЭ — 45 ачкоў (розніца мячоў 30/06), "Дынама" Мн — 37 (25/09), "Мінск" — 33 (23-14), "Шахцёр" — 33 (31-13), "Белшына" — 29 (26-14), "Граніт" — 28 (19-24), "Тарпеда-БелАЗ" — 27 (21-21), "Нафтан" — 22 (17-20), "Дынама" Бр — 20 (16-25), "Славія" — 19 (25-30), "Нёман" — 17 (12-27), "Гомель" — 15 (13-25), "Слуцк" -13 (14-22) , "Віцебск" — 12 (16-38).

Наступны тур пройдзе 12-14 верасня. У ім сустрэнуцца наступныя пары: БАТЭ — "Шахцёр", "Граніт" — "Дынама" Мн, "Тарпеда-БелАЗ" — "Нёман", "Віцебск" — "Славія", "Нафтан" — "Слуцк", " Мінск" — "Гомель", "Дынама"Бр — "Белшына".

Фота: fcbate.by