У Чарнігаўскай вобласці з-за выбухаў на складах эвакуявалі 10 тысяч чалавек
У Чарнігаўскай вобласці Украіны з-за выбухаў на вайсковых складах эвакуявалі 10 тысяч чалавек, паведамляе hromadske.ua. Здарэнне адбылося каля 3:30 ночы 9 кастрычніка на 6-м вайсковым арсенале каля горада Ічня. Інфармацыі пра пацярпелых няма.
Адразу ж пачалася эвакуацыя людзей з зоны магчымага паражэння боепрыпасамі (іх завезлі ў бліжэйшыя раённыя цэнтры), быў створаны штаб ліквідацыі надзвычайнага здарэння. Па тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці праводзяцца "абмежавальныя мерапрыемствы" (быў забаронены рух транспарту па пэўных дарогах). На месца паляцеў прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман, інфармуе УНІАН.