У чацвер у Беларусі пачнецца пахаладанне

Тэмпература паветра стане паступова паніжацца. У чацвер уначы будзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, удзень — 8-15, на поўдні месцамі да 18 цяпла. На большай частцы Беларусі пройдуць дажджы. У пятніцу ў начныя гадзіны чакаецца 3-10 цяпла, удзень — 6-13, дажджы.

У суботу, 18 кастрычніка, уначы будзе 1-8 цяпла, месцамі замаразкі да 0 — мінус 3, у дзённыя гадзіны — 4-11 градусаў са знакам плюс. Дажджы прагназуюцца толькі месцамі. У нядзелю амаль па ўсёй Беларусі ўначы будзе ад 0 да мінус 5, удзень — ад 4 да 11 цяпла, на захадзе — да 15 градусаў вышэй за нуль, інфармуе БелаПАН.

Фота — bymedia.net