У чацвер у Беларусі будзе да +27 і без ападкаў
Цяпло затрымалася ў Беларусі
У чацвер, 19 верасня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе ўсходні, паўночна-ўсходні, уначы — ад слабога да ўмеранага, удзень — умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 са знакам "плюс", месцамі будзе 13-15 цяпла. Удзень чакаецца +22...+27.