У цэнтры сталіцы сёння абмяжуюць рух дзеля рэпетыцыі парада
Абмежаванні таксама будуць і ў наступныя дні.
У Мінску сёння абмяжоўваюць рух транспарту на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Тут пройдуць трэніроўкі зводнай роты ганаровай варты, якая прыме ўдзел у парадзе да 70-годдзя Перамогі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Апроч таго, на гэтым жа ўчастку абмяжуюць рух 26, 28, 30 красавіка і 1 траўня. Гэта тычыцца і грамадскага наземнага транспарту.
У сувязі з гэтымі мерапрыемствамі аўтамабілістам рэкамендуюць загадзя спланаваць маршрут аб’езду.