У цэнтры Мінска згарэла міні-кавярня (фота, відэа)
У цэнтры Мінска сёння згарэла міні-кавярня “Procoffe”, што каля мабільнага сезоннага катка на Нямізе. Як паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, інфармацыя пра ўзгаранне паступіла ад мінака ў 5.45.
На момант прыбыцця выратавальнікаў, унутры кавярні, размешчанай у асобным аднапавярховым будынку, гарэла маёмасць. Пажар патушылі ў 6.03.
Асноўныя версіі ўзгарання — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, а таксама падпал.