У цэнтры Мінска загарэўся смеццявоз (фота)
Здарэнне адбылося ў сярэдзіне дня на мосце праз Свіслач — паміж цыркам і плошчай Перамогі.
Як піша auto.onliner.by, гарэў не маторны адсек, а кузаў аўтамабіля. На месца здарэння выехалі ратавальнікі. Яны аператыўна пагасілі пажар, ні аўтамабіль, ні кіроўца не пацярпелі.
Дарэчы, гэта той рэдкі выпадак, калі пры загаранні транспарту няма матэрыяльнай шкоды.
Фота — auto.onliner.by