Ці ёсць доказы таго, што Пуцін сапраўды хоча міру? Стрым з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / асабісты архіў
Дональд Трамп застаўся задаволеным панядзелкавай сустрэчай у Белым Доме. Гэтым разам яму спадабаўся не толькі Уладзімір Зяленскі ў элегантным гарнітуры, але і згуртаванасць еўрапейскіх лідараў. Пры гэтым удзельнікі саміту не толькі пагаджаліся з Трампам. Яны настойліва тлумачылі яму пра тое, што Украіне патрэбныя сур'ёзныя гарантыі бяспекі, а Пуціну давяраць на 100% усё ж не варта.
Ды і ўвогуле, ці ёсць доказы таго, што расійскі прэзідэнт сапраўды хоча завяршыць вайну? Ці задаволіць яго Крым і Данбас у абмен на амерыканскую прысутнасць ва ўкраінскім небе? Ці паедзе Пуцін у Будапешт (Рым, Жэневу, Мінск...) альбо ў апошні момант сарве здзелку?
Кволую надзею на мір ў 14:00 па Мінску абмяркоўваем з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам. Далучайцеся!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.