Трамп адмовіў Пуціну, Лукашэнка прапануе Мінск: дзе напішуць сцэнар міру? Эфір

Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё
Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі адмовіліся ехаць у Маскву на сустрэчу з Пуціным. У той жа час Лукашэнка праз Наталлю Эйсмант дэманструе гатоўнасць арганізаваць перамовы “на вышэйшым узроўні”.
Ці можа Беларусь зноў апынуцца ў цэнтры міжнароднай гульні, і што гэта будзе азначаць для самога Лукашэнкі?
Тым часам у Вашынгтоне пачынаюць прапрацоўваць новую сістэму гарантый бяспекі для Украіны — з удзелам ЗША, еўрапейскіх саюзнікаў і Кіева. Трамп публічна заклікае Пуціна “быць рэалістам” і настойвае на тэрытарыяльных кампрамісах. Паралельна гэтаму ён заяўляе, што вяртанне Крыма Украіне і яе ўваход у NATO немагчымыя, але задае пытанні Віктару Орбану пра блакаванне ўкраінскай еўраінтэграцыі.
Трамп прагназуе, што ў выніку здзелкі Украіна атрымае “шмат зямлі”, але мусіць праявіць “гнуткасць”.
Ці гатовы Захад насамрэч навязаць Украіне мір “любой цаной”, чым можа скончыцца ідэя перамоўнай пляцоўкі ў Мінску, а таксама ці здольныя беларускія дэмакратычныя сілы пасля КНБ-2025 уключыцца ў новы этап рэгіянальных перамоваў
Пра гэта ды іншае ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенцтва "Позірк" Аляксандрам Класкоўскім.
Асобная тэма — маральная калізія для апанентаў Лукашэнкі: легітымацыя дыктатара ў абмен на магчымасць вызвалення палітвязняў.
Таксама закранем і ваенны фактар: вучэнні “Захад-2025”, ядзерныя пагрозы з боку Масквы і Мінска, і тое, ці ўяўляюць гэтыя сігналы рэальную небяспеку для суседзяў.
Эфір пачнецца 20 жніўня а 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.