Трамп не абмяркоўваў з Лукашэнкам арганізацыю перамоваў па вайне ў Мінску

Аляксандр Лукашэнка / прэс-служба Лукашэнкі
Амерыканскі лідэр Дональд Трамп не абмяркоўваў з Аляксандрам Лукашэнкам магчымасць арганізацыі сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Украіны ў Мінску. Пра гэта Наталля Эйсмонт, прэс-сакратарка Лукашэнкі, сказала ў каментары расійскаму выданню "Ведамасці".
Сустрэча ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна можа адбыцца ў Венгрыі, піша Reuters. Пра гэта заявіў на ўмовах ананімнасці высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША. Паводле канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца, яе плануюць правесці на працягу бліжэйшых двух тыдняў.
Пасля гэтай сустрэчы Трамп плануе правесці яшчэ адну, у якой, акрамя Зяленскага і Пуціна, будзе ўдзельнічаць і ён сам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.