Гэтай ноччу ракеты ў бок Украіны ляцелі праз Беларусь
Львоў пасля атакі Расіі / ДСНС Львоўшчыны
Расіяне атакавалі Львоў ракетамі і "Шахедамі". На гэты момант вядома пра аднаго загінулага і траіх параненых.
Удар прыйшоўся на Чыгуначны раён горада. Выбуховымі хвалямі пашкоджаныя вокны і дахі ў дзясятках будынкаў.
"Не ведаю, як я засталася жывая", — кажа жыхарка Львова Зіна Пенсько.
А па Ровенскай вобласці Расія ўночы выпусціла не менш за чатыры аэрабалістычныя ракеты "Кінжал". Згодна з назіраннямі ўкраінскіх маніторынгавых груп, яны праляцелі над тэрыторыяй Беларусі.