Заўтра ў Гомельскай вобласці будуць выць сірэны
Трывога / unsplash
У чацвер, 21 жніўня, у Гомельскай вобласці пройдзе плановая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва. Гэта значыць, завоюць сігналы сірэн, паведамілі ў МНС.
"Ніякіх дзеянняў не патрабуецца", — сказалі ў ведамстве.
Жыхароў вобласці просяць не панікаваць.
Апошні раз сістэму апавяшчэння на Гомельшчыне правяралі месяц таму. А на пачатку жніўня гэта рабілі ў Брэсцкай і Мінскай абласцях.