У цэнтры Мінска сёння забароненая паркоўка

4 сакавіка ў Мінску забароненая паркоўка транспарту ў цэнтры горада. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы, з 7.00 да 12.00 нельга ставіць машыны на вуліцы Камуністычнай ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі, а таксама з 7.00 да 19.00 — па вуліцы Энгельса ад праспекту Незалежнасці да Інтэрнацыянальнай.  

ДАІ рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю ў часе выбару месца для стаянкі.

Ілюстратыўнае фота з сайта av.by