У цэнтры Мінска гарэў будынак былога рэстарана "Журавінка"
Ратавальнік / t.me/mchs112by/
У аўторак у цэнтры Мінска на вуліцы Янкі Купалы гарэў будынак былога рэстарана "Журавінка". Дым на даху быў бачны здалёк.
Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне (на месца здарэння прыязджалі 14 адзінак спецтэхнікі). Паведамляецца, што яно адбылося на другім паверсе ў памяшканні кухні ў рэстаране. Пацярпелых няма. Да прыезду ратавальнікаў з будынка выйшлі 35 чалавек.
Папярэдне мяркуецца, што адбылося загаранне правадоў і падвеснай столі (пашкоджана 17 квадратных метраў).
t.me/mchs112by/