У Брэсце затрымалі вядучага святаў і арганізатара мерапрыемстваў
Юрась Капуцкі і Руслан Данілковіч / t.me/viasna96/
У Брэсце затрымалі арганізатара мерапрыемстваў і вядучага святаў. Прычынай затрымання з'яўляецца палітыка.
Як паведамляюць праваабаронцы, на відэа сілавікоў Юрась Капуцкі кажа, што распаўсюджваў "экстрэмісцкія матэрыялы", у Instagram змясціў пост, у якім быў вокліч "Слава Украіне! Героям Слава!".
Сябра Капуцкага Руслана Данілковіча затрымалі за тое, што ў Instagram быў фотаздымак, дзе мужчына стаіць побач з нацыянальным сцягам. Разам з ім затрымалі і яго жонку.