У Брэсце затрымалі грамадскую актывістку Аляксандру Гаўрусік
У Брэсце затрымалі грамадскую актывістку Аляксандру Гаўрусік, паведамляе тэлеграм-канал @viasna_brest. Яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна.
Магчыма, затрыманне Гаўрускі звязана з ператрусам у рэдакцыі “Брэсцкай газеты”, які прайшоў у чацвер. Яна магла быць у офісе, калі туды прыйшлі сілавікі.