У Брэсце за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі шматдзетнага бацьку
Юрый Бутурлакін / vk.com
У Брэсце за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі шматдзетнага бацьку. На відэа бачна, што мужчыну па месцы жыхарства затрымлівалі як мінімум сямёра сілавікоў. Яны паклалі яго тварам на падлогу, прыціснулі нагой шыю, на рукі надзелі кайданкі.
Як піша @mediazona_by, у сацсетках ёсць старонка затрыманага. Там ён падпісаны як Юрый Бутурлакін.
Па якіх менавіта артыкулах затрыманы жыхар Брэста і дзе ён знаходзіцца, пакуль невядома.