У Брэсце ў каледжы за "абразу" Лукашэнкі судзілі мужчыну
Суд у каледжы / sudmosbrest
У Брэсце ў памяшканні політэхнічнага каледжа філіяла Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта за "публічную абразу" Лукашэнкі судзілі мужчыну. На паказальны суд збіралі навучэнцаў.
Суддзя суда Маскоўскага раёна Марыя Аліферук прысудзіла 2 гады "хатняй хіміі".
Суд у каледжы назвалі "прафілактычным мерапрыемствам", мэта якога — "зберагчы непаўналетніх ад неабдуманых учынкаў".