У Брэсце 35-гадовая жанчына скокнула з моста
Інфармацыі пра стан пацярпелай пакуль няма (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Брэсце жанчына скокнула з моста па бульвары Шаўчэнкі ў Мухавец. Здарэнне адбылося ўвечары 3 сакавіка. Як паведамляе прэс-служба МНС, ратавальнікі выцягнулі жанчыну з вады і перадалі медыкам. Яе шпіталізавалі.
Вядома, што пацярпелай 35 гадоў, яна "непрацуючая". Інфармацыі пра яе стан пакуль няма.