У Брэсце 20 дзён лавілі 64-гадовага хулігана

Здарэнне адбылося яшчэ 19 траўня, аднак хулігана затрымалі толькі 9 чэрвеня. Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, уначы 64-гадовы мужчына пашкодзіў шкло ў кіёску "Брэстаблсаюздруку" і вокны ў чыгуначным каледжы. Агульны кошт нанесенай шкоды ацэнены ў амаль 1 мільён 400 тысяч рублёў.

У дачыненні да пенсіянера была распачатая крымінальная спправа. Мужчыне, які быў вызвалены пад падпіску аб невыездзе, пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.