У Берліне затрымалі беларускія цыгарэты, якія перапраўлялі ў Вялікабрытанію
У Берліне затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты, якія перапраўлялі ў Вялікабрытанію. Як паведамляе zoll.de, яны былі ў пасылках, якія адправілі з Лейпцыга. Распачатая крымінальная справа, фігуранту пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі..
Праверка была ў берлінскім аэрапорце. Нямецкія мытнікі падлічылі, што ў трох пасылках замест заяўленых танных рэчаў для турызму аказалася 40 тысяч цыгарэт. Мяркуецца, што атрымальнік збіраўся прадаць кантрабанду ў Вялікабрытаніі.