У Бераставіцы ў 49-гадовай "валютчыцы" забралі 610 тысяч расійскіх рублёў
А паводле рашэння суда яна заплаціць штраф — 10 млн 800 тысяч беларускіх рублёў.
У гарадскім пасёлку Бераставіца Свіслацкага раёна міліцыя затрымала 49-гадовую жанчыну, мясцовую жыхарку. У яе адносінах склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні — парушэнне парадку правядзення валютных аперацый. Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі забралі ў яе 610 тысяч расійскіх рублёў (гэта больш за 11 тысяч долараў).
Як паведамляе прэс-служба МУС, суд Свіслацкага раёна аштрафаваў парушальніцу на 10 млн 800 тысяч беларускіх рублёў. Забраныя грошы ў яе канфіскавалі.
Здымак з архіву. Фота: ria.ru