У Белгарадскай вобласці зноў загарэўся склад з боепрыпасамі
У Белгарадскай вобласці Расіі зноў загарэўся склад з боепрыпасамі. Мяркуючы па паведамленнях, гэта той самы склад, які гарэў чатыры дні таму.
Губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў ў сваім тэлеграм-канале ва ўсім абвінаваціў "эфект лінзы": "У выніку гарачага надвор'я (спрацаваў эфэкт лінзы) у раёне сяла Ціманава адбылося самазагаранне боепрыпасаў, якія яшчэ не паспелі абясшкодзіць сапёры".
Гладкоў паведаміў, што пацярпелых няма, частку жыхароў эвакуявалі ў санаторый, частка выехала самастойна.