У беластоцкім музеі знайшоўся першы беларускі матацыкл (фота)

У беластоцкім музеі знайшоўся першы беларускі матацыкл. "Нёман" выпускалі ў Гродне ў канцы 1930-х гадоў. З некалькіх соцень захаваліся толькі чатыры экзэмпляры. Адзін з іх быў у касцёле ў Гродне, на ім ездзіў манах. Жыхар Беластока Міраслаў Саха вывез яго з Беларусі ў Польшчу і адрэстаўраваў. Цяпер матацыкл знаходзіцца ў беластоцкім музеі "Мота-рэтра", інфармуе autogrodno.by.
Матацыкл разганяўся да 50-60 кіламетраў за гадзіну. Задняй падвескі не было, але ўсё вібрацыі гасілі спружыны пад сядлом. "Нёман" мог вытрымаць яшчэ і пасажыра — сядзенне для яго мацавалася над заднім колам.