У беларускіх спецыях знайшлі кішачную палачку і цвіль
"Сумесь Беларуская" / Дзяржстандарт
У беларускіх спецыях знайшлі кішачную палачку і цвіль. Пад забаронай апынуліся "Сумесь беларуская" і "Хатняя", якія вырабляюцца ў Івацэвічах.
Дзяржстандарт загадаў зняць іх з продажу. Праверце: калі гэтыя спецыі ёсць у вас дома — выкарыстоўваць іх нельга!
Абедзве не адпавядаюць тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза па паказчыках бяспекі. У іх выявілі перавышэнне дапушчальнага зместу цвілі, а таксама каліформы — бактэрыі групы кішачнай палачкі.