У Беларусі яшчэ 9 чалавек прызналі палітвязнямі

У Беларусі яшчэ 9 чалавек прызналі палітвязнямі

У Беларусі яшчэ 9 чалавек прызналі палітвязнямі. Гэта — Валерыя Глінская, Іна Глінская, Маргарыта Зотава, Станіслаў Кажамякін, Сяргей Лісоўскі, Вадзім Нікалаеў, Валянцін Панасік, Дзяніс Сальмановіч і Мікіта Старажэнка.

З гэтага спісу ўжо асуджаны Панасік (на 6 гадоў зняволення) і Кажамякіна (на 2,5 года зняволення) — за каментары і публікацыі ў сацсетках.

У спісе палітвязняў, які складаюць праваабаронцы, ужо 1049 чалавек. Яны лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.