У Беларусі ўстанавілі 1379 праяў "экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму"
Лілія Ананіч бачыць "экстрэмізм" нават з заплюшчанымі вачыма / sb.by
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Лілія Ананіч у сваёй справаздачы аб дзейнасці са снежня 2021-га да снежня 2022-га распавяла пра тое, чым займалася "Рэспубліканская камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму". У лютым 2021-га менавіта яе ўрад зацвердзіў старшынёй гэтай структуры.
"На сістэмнай аснове ажыццяўляю кіраўніцтва дзейнасцю камісіі, — піша Ананіч. — За перыяд 2021-2022 гг. камісіяй праведзена ацэнка 1400 аб'ектаў даследавання, якія паступілі, з іх у 1379 узорах ўстаноўлена наяўнасць прыкмет праявы экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму. Па ўсіх выяўленых матэрыялах прыняты адпаведныя рашэнні".
Што гэта за "аб'екты даследавання", Лілія Ананіч не стала ўдакладняць. Дзіўна, што не ўсе матэрыялы прызналі "экстрэмісцкімі".