У Беларусі ўпершыню назвалі экстрэмісцкім тэлеграм-канал студэнтаў
Студэнты на занятках / Ілюстрацыйнае фота
У Беларусі з'явіўся першы студэнцкі тэлеграм-канал, які прызнаны экстрэмісцкім. Гэта тэлеграм-канал "БНТУ 97%" - раней экстрэмісцкім быў прызнаны чат канала.
Інфармацыйная прадукцыя канала "БНТУ 97%" прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі па заяве пракуратуры Савецкага раёна Мінска, паведамляе Генпракуратура.
Упершыню тэлеграм-каналы і чаты сталі аб'яўляць "экстрэмісцкімі" ў Беларусі ў снежні 2018 года. З лютага 2021 года беларускія ўлады рэгулярна прызнаюць тэлеграм-каналы і чаты "экстрэмісцкімі".
Чытаць "экстрэмісцкія" телеграм-каналы або чаты не забаронена. Але "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць" цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.