У лютым у Беларусі павысяць пенсіі
Перад выбарамі ў Беларусі павысяць пенсіі / Euroradio
У лютым у Беларусі павысяць працоўныя пенсіі. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе яго прэс-служба, павышэнне складзе ў сярэднім 10%. На выплату пенсій у лютым будзе накіравана 1,8 мільярда рублёў. Прычым 166 мільёнаў складуць дадатковыя выдаткі ў сувязі з павышэннем.
Папярэдні раз пенсіі павышалі сёлета ў верасні.
Зазвычай у Беларусі пенсіі павышаюць два разы ў год — у траўні і верасні. Павышэнне пенсій у лютым, верагодна, звязана з тым, што на гэты месяц рэжым Лукашэнкі прызначыў выбары ў мясцовыя саветы і Палату прадстаўнікоў.