У нядзелю ў Беларусі стане халадней да +7°С. Не паўсюль і пакуль толькі ўначы

Не замярзайце / unsplash.com
Паводле звестак Белгідрамет, у нядзелю, 14 верасня, у Беларусі захаваецца ўплыў павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.
Днём на паўднёвым захадзе рэспублікі могуць прайсці кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер — паўднёва-ўсходні, парывісты, днём — месцамі моцны.
Уначы тэмпература паветра складзе +9..+15°С, ва ўсходніх раёнах +7..+8°С. Днём паветра прагрэецца да +20..+25°С.
Цалкам прагноз на гэтыя выходныя чытайце па спасылцы
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.