У Беларусі стала больш доўгажыхароў
Доўгажыхарцы з Пружанаў Еўдакіі Клімашэвіч 102 гады / sb.by
У Беларусі павялічылася колькасць доўгажыхароў. У 2023-м жыло больш за пяцьсот чалавек, якім споўнілася 100 гадоў (а раней — каля 400). Цяпер — каля 600. Летась тры жыхары нашай краіны адзначылі свой 110-ты дзень нараджэння.
Па звестках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, беларусаў, якім больш за 90 гадоў, налічваецца больш за 40 тысяч. 85% доўгажыхароў — гэта жанчыны.
З 2018-га ў Беларусі праводзяцца даследаванні па вывучэнні геному доўгажыхара. Навукоўцы высвятляюць, якія фактары ўплываюць на працягласць жыцця чалавека. Была нават сабраная калекцыя ДНК 190 доўгажыхароў.