Трое жыхароў Беларусі адзначылі 110-ты Дзень нараджэння
Палеская доўгажыхарка / Еўрарадыё
Тры жыхары Беларусі адзначылі свой 110-ты Дзень нараджэння, пра гэта расказалі ў Мінпрацы і сацабароны.
Чыноўнікі кажуць, што ў краіне расце колькасць доўгажыхароў. Напрыклад, узросту больш за 100 гадоў дасягнулі звыш за 600 чалавек. За апошнія дзесяцігоддзі іх было каля 400. У 2023 годзе ў Беларусі пражывала 500 чалавек, якім споўнілася 100 гадоў.
У міністэрстве дадаюць, што 66% беларусаў, старэйшых за 65 гадоў — жанчыны.