У Барані 78-гадовую жанчыну з выбарчага ўчастка завезлі ў бальніцу
Большасць членаў камісіі аднесліся да здарэння абыякава / t.me/NA_STRAGE/
У Барані Аршанскага раёна Віцебскай вобласці 78-гадовую жанчыну з выбарчага ўчастка ў Доме культуры завезлі ў бальніцу. Яна прыйшла на датэрміновае галасаванне і ёй стала кепска, давялося выклікаць "хуткую". На відэа міліцыі відаць, што большасць членаў участковай выбарчай камісіі аднесліся да здарэння абыякава — "працавалі з паперамі". Апекаваўся жанчынай супрацоўнік Дэпартамента аховы: пасадзіў, прынёс аптэчку і ваду, выклікаў хуткую дапамогу.
У першы дзень датэрміновага галасавання ЦВК запісала аж 7,81% яўкі. Як паведамляюць прапагандысты, на ўчасткі прыходзяць ці збіраюцца прыйсці нават доўгажыхары (у Пружанах — 102-гадовая жанчына).
93-гадовая жыхарка Хойнікаў на выбарчым участку / t.me/hoiniki_news/