У Беларусі шукаюць трох падлеткаў, зніклых са шматдзетнай віцебскай сям'і
Віцебская міліцыя абвясціла ў вышук трох падлеткаў са шматдзетнай сям'і, прычым двое з іх — непаўналетнія. Два браты — 18 і 16 гадоў — і іх 15-гадовая сястра пакінулі дом 7 сакавіка і зніклі ў невядомым напрамку. Паводле інфармацыі БЕЛТА, дзеці пакінулі бацькам запіску.
АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска паведамляе прыкметы падлеткаў:
Дзівін Руслан. На выгляд мае 18-19 гадоў, рост 180 см, хударлявага целаскладу, валасы русыя сярэдняй даўжыні, вельмі лапавухі. Быў апрануты ў сінюю балонневую куртку на маланцы з каптуром, байку шэрая з надпісам спераду на замежнай мове, сінія джынсы, чорныя скураныя зімовыя красоўкі. Меў з сабой заплечнік сіняга колеру.
Дзівін Цімур. На выгляд мае 16-17 гадоў, рост 180 см, хударлявага целаскладу, валасы рудыя кароткія. Быў апрануты ў кароткую куртку з тканіны шэра-чорнага колеру, джынсы сінія, майку чорную з салатавым каўняром, чорныя скураныя чаравікі на маланцы. На руцэ хдопец меў чорны гадзіннік з вялікім цыферблатам. Таксма з сабой у яго былі красоўкі "Адыдас" салатавага колеру.
Дзівіна Кацярына. На выгляд мае 17 гадоў, рост 165 см, сярэдняга целаскладу, валасы чорныя да таліі, у вушах залатыя завушніцы з сінімі камянямі. Была апранутая ў кароткі пухавік бардовага колеру, чорныя легінсы, чорныя чаравікі на шнурках. На руцэ мела круглы гадзіннік, бранзалет з сэрцайкаў розных кветак.
Па словах бацькі сям'і, якія перадае БЕЛТА, на выхаванні ў сям'і знаходзяцца восем дзяцей. Старэйшы сын жыве і вучыцца ў ЗША, а астатнія дзеці жывуць з бацькамі. Перад святам Руслан, Цімур і Каця не вярнуліся са школы і не з'явіліся ў рэпетытара, да якога мусілі пайсці.
На думку міліцыі, падлеткі могуць паспрабаваць перасячы мяжу, бо ўзялі з сабой дакументы, але пакінулі мабільныя тэлефоны. Хутчэй за ўсё, дзеці спалохаліся пакарання, якім пагражаў ім бацька за ранейшыя правіны.
Усіх, хто бачыў падлеткаў, паказаных на фота, або нешта ведае пра іх месцазнаходжанне, просяць паведаміць па тэлефоне ў Кастрычніцкі РАУС 8 (0212) 35-83-39 альбо на нумар 102.