У Беларусі расце ўнутраны турызм
Беларусы сталі больш падарожнічаць па краіне / alpinist.biz
У 2024 годзе мінскія турыстычныя кампаніі арганізавалі паездкі па Беларусі для 232,7 тысячы чалавек, паведамляе БЕЛТА. З іх 183,3 тысячы адправіліся ў аднадзённыя экскурсіі.
Гэта больш, чым у 2023 годзе, калі падарожнічалі 211,7 тысячы беларусаў, а на экскурсіях на адзін дзень пабывалі 158,8 тысячы чалавек.
А што з паездкамі за мяжу?
У 2024 годзе за межы Беларусі адправіліся 471,1 тысячы беларусаў, што таксама больш, чым у 2023-м (377,2 тысячы). У сярэднім за мяжой беларусы праводзілі па 9 дзён.