У Беларусі прыпыненыя палёты вайсковых штурмавікоў Су-25

Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства абароны. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 30 верасня каля 11.50 пры правядзенні планавых палётаў Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА страціў кіраванне. Лётчык катапультаваўся, калі пераканаўся, што траекторыя падзення самалёта знаходзіцца па-за населенымі пунктамі. Пілота знайшла пошукава-выратавальная каманда. 

Ахвяра і разбурэнняў пры падзенні самалёта няма. Пілот не пацярпеў. 

На месцы падзення Су-25 працуе следча-аператыўная група на чале з начальнікам галоўнага следчага ўпраўлення СК Алега Шандаровіча і спецыялісты Міністэрства абароны.

Фота — mil.by