У Беларусі перастаў адкрывацца сайт выдання, куды прыходзілі сілавікі

"Заглушка" на сайце выдання "Вечерний Бобруйск"

"Заглушка" на сайце выдання "Вечерний Бобруйск" / Мінінфарм

У Беларусі перастаў адкрывацца сайт выдання "Вечерний Бобруйск", у рэдакцыю якога нядаўна прыходзілі сілавікі.

Пры спробе зайсці на старонку з'яўляецца "заглушка". Тэкст паведамляе, што сайт заблакаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі. За межамі Беларусі сайт па-ранейшаму даступны, заўважыла "Медыязона".

"Вечерний Бобруйск" не абвешчаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі" і не забаронены ў Беларусі.

28 траўня стала вядома, што сілавікі правялі ператрусы ў шэрагу рэгіянальных недзяржаўных СМІ. Пад "зачыстку" трапілі рэдакцыі выданняў "Вечерний Бобруйск", "Вольнае Глыбокае", "УзГорак" і "Бабруйск Інфа". Падставай для ператрусаў сталі афіцыйныя рэкламныя дамовы з нямецкай амбасадай у Беларусі (некаторыя былі заключаныя яшчэ ў 2016 годзе). Прапагандысты абвінавацілі недзяржаўных журналістаў у прапагандзе нямецкага ладу жыцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.