Мінінфарм забараніў энцыклапедыю для дзяўчынак Ментусавай і раман Іэна Бэнкса

Забароненая энцыклапедыя для дзяўчынак / ЭКСМО
Міністэрства інфармацыі чарговы раз павялічыла свой "чорны спіс" літаратуры. У яго, як паведамляецца, уключаюцца выданні, "якія змяшчаюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь".
У спіс дадалося 18 кніг. Цяпер ён складаецца з 110 пазіцый.
Напрыклад, цяпер у ім ёсць раман "Асіная фабрыка" шатландскага пісьменніка Іэна Бэнкса, якога называюць Таранцінам ад літаратуры. The Independent уключыла гэты раман у сотню найлепшых кніг ХХ стагоддзя.
Таксама пад забарону трапіла "Сучасная энцыклапедыя для дзяўчынак" за аўтарствам Каці Дзянісавай і Марыны Ментусавай. Ментусава сёння з'яўляецца сувядоўцай праграмы "Звычайная раніца".
Забаранілі і манаграфію расійскага філосафа і сексолага Ігара Кона "Абліччы і маскі аднаполага кахання. Месячнае святло на світанку".
Большую частку абнаўлення склалі кнігі пра БДСМ.
"Рускі покер" Фелікс Разумоўскі,
"Шчырая размова пра гомасэксуальнасць. Адваротны бок талерантнасці" Коэн Рычард,
"Калі ты вернешся да мяне" Эма Скот,
"Нявінніца на тры дні" Дэй Лаккі,
"Узыход Цёмнага Месяца. Паганскае БДСМ і шлях выпрабаванняў" Рэйвен Кальдера,
"БДСМ-лайт. Раскаваныя тэхнікі" Рыта Фокс,
"БДСМ для прафесіяналаў. Што яшчэ можна паспрабаваць" Рыта Фокс,
"БДСМ — гэта вычварэнства ці не? З шырока заплюшчанымі вачыма" Вераніка Ларсан,
"Бізун для нявіннай. БДСМ апавяданні для дарослых" Саманта Джонс
"Сэкс Шоп. Дарослыя цацкі" Саманта Джонс,
"Паэзія БДСМ. Апавяданні. Казкі і вершы" Сафі Рэнар,
"Дэманічныя жанчыны" Леапольд фон Захер-Мазох,
"Боль такі прыемны. Навука і культура балючых задавальненняў" Лі Коварт,
"Колер болю. Шоўк" Эва Хансен,
"Сярэдні пол" Джэфры Еўгенідзіс.
Нядаўна Мінінфарм Беларусі прапанаваў расійскім ведамствам абменьвацца спісамі забароненай літаратуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.