Мінінфарм РБ прапануе Расіі абменьвацца спісамі "экстрэмісцкай" літаратуры

Кнігі, ілюстрацыйнае фота

Кнігі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Рэжымы Беларусі і Расіі маглі б абменьвацца спісамі "экстрэмісцкай літаратуры". Такую прапанову агучыў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі на пленарным пасяджэнні ХХ Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона.

"Разам мы павінны яшчэ больш і больш шчыльна працаваць у пытаннях процідзеяння нашым ідэйным апанентам з мэтай недапушчэння рэалізацыі выданняў, у змесце якіх маюцца элементы дэструктыўнага маральна-псіхалагічнага і культурнага ўздзеяння на грамадства, перш за ўсё дзяцей і моладзь", — перадае прэс-служба Мінінфармацыі словы чыноўніка.

Таксама Язерскі звярнуў увагу, што змест перакладных кніг, якія паступаюць у Беларусь ад расійскіх выдавецтваў, часта "не адпавядае рэалізуемым задачам у сферы духоўна-маральнага развіцця грамадства" абедзвюх дзяржаў.

Міністэрства інфармацыі складае свой "чорны спіс" літаратуры, якую забаронена прадаваць у Беларусі. У яго ўвайшлі, напрыклад, даследаванне Эн Эплбаўм пра ГУЛАГ і раман Ханьі Янагіхары "Маленькае жыццё".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.