У Беларусі нашаніўцаў прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем"
У Беларусі нашаніўцаў прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Такое рашэнне яшчэ 14 студзеня прыняў КДБ РБ, але пра яго стала вядома толькі цяпер (рашэнне набыло сілу 21 студзеня). "Экстрэмісцкім фармаваннем" прызнана "група грамадзян" з ліку прыватнага прадпрыемства "Суродзічы" "газеты "Наша ніва". У рашэнні згадваюцца адрасы сайта выдання, яго тг-канал, сацсеткі.
Да "Суродзічаў" адносіцца не толькі "Наша ніва", ім заснаваны і папулярны часопіс "Наша гісторыя".
Раней у Беларусі "экстрэмісцкімі фармаваннямі" прызнаваліся дзясяткі тг-каналаў, фондаў, аб'яднанняў і выданняў.