У Беларусі могуць аб'явіць амністыю для 2 тысяч чалавек (відэа)

Вызваліць могуць непаўналетніх, цяжарных жанчын, пенсіянераў, інвалідаў, ветэранаў баявых дзеянняў, грамадзян, які пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Але толькі тых, хто здзейсніў злачынствы, што не адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Каля 5500 зняволеным могуць скараціць тэрмін пакарання на год.



Вось што кажа пра будучую амністыю ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч:



"Мы кажам пра тое, што падае рэцыдыў злачыннасці. Такім чынам, амністыя мае станоўчы эфект у плане перавыхавання асуджаных, гуманітарныя меркаванні маюць станоўчы эфект".



Адзначым, што на сённяшні дзень у Беларусі налічваецца каля 30 тысяч зняволеных. Яшчэ 7 гадоў таму іх было на 15 тысяч больш.
 

Фота — Fotolia