У Беларусі хаваецца ўкраінскі чыноўнік, які падтрымаў расійскую агрэсію
СБУ знайшла ўцекача з Украіны ў РБ (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Беларусі хаваецца чыноўнік з Валынскай вобласці Украіны, які падтрымаў і апраўдваў расійскую агрэсію. Ён аб'яўлены ў дзяржаўны, міждзяржаўны і міжнародны вышук. Суд ухваліў рашэнне аб завочным арышце ўкраінца, паведамляе Радыё Свабода.
Следчыя СБУ не назвалі горад і вобласць нашай краіны, дзе, па іх даных, цяпер знаходзіцца падазраваны. Вядома, што ўкраінец з'яўляецца ўраджэнцам горада Камень-Кашырскі Валынскай вобласці.