У Беларусі даражэе праезд на чыгунцы — у сярэднім на 33%

У Беларусі даражэе праезд на чыгунцы — у сярэднім на 33%

У Беларусі даражэе праезд на чыгунцы — у сярэднім на 33%. Павышэнне тарыфаў прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі, якое сёння было апублікаванае на Нацыянальным интэрнэт-партале. Падаражанне закране праезд и перавоз багажу на гарадскіх і рэгіянальных лініях эканом-класа, на рэгіянальных лініях бізнэс-класа, міжрэгіянальных лініях.

Тарыф на праезд на гарадскіх лініях па адным напрамку павысіцца з 6,6 да 8,8 тысячы рублёў (у межах аднаго тарыфнага пояса). Тарыф на праезд у межах двух тарыфных паясоў па адным напрамку складзе 10 400 рублёў (дагэтуль — 7 800), па двух напрамках — 17 600 (дагэтуль — 13 200 рублёў), інфармуе БЕЛТА.

Паведамляецца, што кошт праезду ад станцыі Мінск-Пасажырскі да Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" не зменіцца, ён будзе складаць 25 тысяч рублёў (ад Смалявічаў да аэрапорта — 14 600).

На рэгіянальных лініях эканом-класа тарыф за адну зону складзе 1600 рублёў (цяпер — 1200 рублёў), за 1 кіламетр — 160 рублёў замест цяперашніх 120 рублёў.

Цана дастаўкі багажу ў залежнасці ад адлегласці і вагі вырасце на 33%.

Пастанова пачне дзейнічаць праз тры дні пасля афіцыйнага апублікавання.

Фота: БЕЛТА