У Беларусі дапоўнены спіс экстрэмісцкіх Telegram-каналаў
У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў
Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "ЯМЫВоложин" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага канала была прызнаная экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Валожынскага раёна. Суд цалкам яе задаволіў.
У Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі" больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Мінінфарма.
Як паведамляла Еўрарадыё, МУС рыхтуе да публікацыі спіс фізічных асоб, якія датычныя да "экстрэмісцкай дзейнасці".