У Беларусі бракуе больш за 200 тысяч работнікаў

Праца, ілюстрацыйнае фота

Праца, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Колькасць адкрытых у Беларусі вакансій упершыню пераваліла за 200 тысяч. Па стане на раніцу 21 красавіка на сайце Дзяржаўнай службы занятасці зарэгістравана 200 047 вакантных працоўных месцаў.

І толькі 17 411 рэзюмэ.

Недахоп працоўных рук стаў характэрнай асаблівасцю беларускай эканомікі апошніх гадоў. Вялікая колькасць вакансій фіксуецца не толькі ў прамысловасці і будаўніцтве, але, напрыклад, і ў медыцыне і адукацыі.

Нядаўна Лукашэнка заявіў пра жаданне прывезці ў Беларусь 100-150 тысяч пакістанцаў. Гэтая заява выклікала негатыўную рэакцыю не толькі ў суседніх краінах, але і ў самой Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.